Logo Polskiego Radia
Print

Бэльгійскія праваахоўнікі папярэдзілі тэракт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.07.2018 19:07
У аўто затрыманых выявілі кампанэнты для зборкі бомбы, у тым ліку дэтанатар і выбуховае рэчыва.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Праваахоўныя органы Бэльгіі затрымалі двух бэльгійскіх падданых, западозрыўшы іх у падрыхтоўцы тэрарыстычнага нападу ў Францыі.
Адзначана, што затрыманыя – пара з Ірана 1980 і 1984 году нараджэньня. Іх ўзялі пад варту ў горадзе Валювэ-Сэн-П'ер. Абодва маюць бэльгійскае грамадзянства.
Паводле дадзеных праваахоўнікаў, іх абвінавацілі ў «замаху на забойства тэрарыстычнага характару і ў падрыхтоўцы злачынства тэрарыстычнага характару».
Пры гэтым у аўтамабілі затрыманых выявілі кампанэнты для зборкі бомбы, у тым ліку дэтанатар і выбуховае рэчыва.
Паведамляецца, што пара плянавала зладзіць атаку на канфэрэнцыі іранскай апазыцыі, якая прайшла недалёка ад Парыжа 30 чэрвеня. У пракуратуры паведамілі, што на гэтым мерапрыемстве прысутнічалі каля 25 тыс. чалавек.

Праваахоўныя органы Бэльгіі затрымалі двух бэльгійскіх падданых, западозрыўшы іх у падрыхтоўцы тэрарыстычнага нападу ў Францыі.Адзначана, што затрыманыя – пара з Ірана 1980 і 1984 году нараджэньня. Іх ўзялі пад варту ў горадзе Валювэ-Сэн-П'ер. Абодва маюць бэльгійскае грамадзянства.

Паводле дадзеных праваахоўнікаў, іх абвінавацілі ў «замаху на забойства тэрарыстычнага характару і ў падрыхтоўцы злачынства тэрарыстычнага характару».

Пры гэтым у аўтамабілі затрыманых выявілі кампанэнты для зборкі бомбы, у тым ліку дэтанатар і выбуховае рэчыва.

Паведамляецца, што пара плянавала зладзіць атаку на канфэрэнцыі іранскай апазыцыі, якая прайшла недалёка ад Парыжа 30 чэрвеня. У пракуратуры паведамілі, што на гэтым мерапрыемстве прысутнічалі каля 25 тыс. чалавек.

паводле корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт