Logo Polskiego Radia
Print

ЗША не прызнаюць анэксію Крыма

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2018 12:27
Вашынгтон ня згодны з пазыцыяй РФ і мае намер захаваць антырасейскія санкцыі да яго вяртаньня Ўкраіне.
PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

ЗША не прызнаюць анэксію Крыма
Вашынгтон ня згодны з пазыцыяй РФ па пытаньні паўвострава і мае намер захаваць антырасейскія санкцыі да яго вяртаньня Ўкраіне. Санкцыі ЗША супраць Расеі з-за анэксіі Крыма застануцца ў сіле да той пары, пакуль паўвостраў ня вернецца ў склад Украіны. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс, перадае AFP.
«Мы не прызнаем спробу Расеі анэксаваць Крым. Мы ня згодныя з Расеяй. Нашы санкцыі ў дачыненьні да Расеі за Крым будуць заставацца ў сiле да той пары, пакуль Расея ня верне паўвостраў Украіне», – падкрэсьліла Сандэрс на брыфінгу.
Пры гэтым яна ня стала адказваць на пытаньне, ці будзе прызнаньне анэксіі Крыма разглядацца на сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і РФ Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна, калі Масква пагодзіцца на некаторыя саступкі. «Я не зьбіраюся нічога казаць пра перамовы ў сапраўдны момант», – паказала сьпікер Белага дома.
Раней на пытаньне журналістаў, ці прызнаюць ЗША Крым расейскім, прэзыдэнт ЗША адказаў: «Паглядзім». Нагадаем, двухбаковая сустрэча Трампа і Пуціна пройдзе 16 ліпеня ў Хельсінкі.

Санкцыі ЗША супраць Расеі з-за анэксіі Крыма застануцца ў сіле да той пары, пакуль паўвостраў ня вернецца ў склад Украіны. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс, перадае AFP.

«Мы не прызнаем спробу Расеі анэксаваць Крым. Мы ня згодныя з Расеяй. Нашы санкцыі ў дачыненьні да Расеі за Крым будуць заставацца ў сiле да той пары, пакуль Расея ня верне паўвостраў Украіне», – падкрэсьліла Сандэрс на брыфінгу.

Пры гэтым яна ня стала адказваць на пытаньне, ці будзе прызнаньне анэксіі Крыма разглядацца на сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і РФ Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна, калі Масква пагодзіцца на некаторыя саступкі. «Я не зьбіраюся нічога казаць пра перамовы ў сапраўдны момант», – сказала сьпікер Белага дома.

Раней на пытаньне журналістаў, ці прызнаюць ЗША Крым расейскім, прэзыдэнт ЗША адказаў: «Паглядзім». Нагадаем, двухбаковая сустрэча Трампа і Пуціна пройдзе 16 ліпеня ў Хельсінкі.

Карэспандэнт/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт