Logo Polskiego Radia
Print

Ля ўзьбярэжжа Лібіі затанула лодка з мігрантамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2018 14:35
Загінуўшымі лічацца 63 асобы.
PAP/EPA/OPEN ARMS HANDOUT

Ля ўзьбярэжжа Лібіі затанула лодка з мігрантамі. Загінуўшымі лічацца 63 асобы.
Лібійскі ваенны флёт паінфармаваў пра выратаваньне 41 асобы на Міжземным моры. На іх былі выратавальныя камізэлькі. Паводле выратаваных, на лодцы агулам знаходзілася 104 асобы.
Гэта менавіта з Лібіі мігранты часьцей за ўсё спрабуюць трапіць у Эўропу марскім шляхам. На працягу апошніх чатырох гадоў цэнтральнай часткай Міжземнага мора ў Італію вырушыла больш за 600 тысяч мігрантаў, пераважная частка якіх паходзіла з Лібіі.
Толькі ў бягучым годзе ў Італію прыбыло больш за 11 тысяч чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт