Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся набор студэнтаў на факультэт паляністыкі ў Вільні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2018 16:31
Кандыдаты могуць паралельна вучыцца таксама на ангельскай філялёгіі
pixabay.com/CC0

Пачаўся набор студэнтаў на факультэт паляністыкі ў Вільні
Кандыдаты могуць паралельна вучыцца таксама на ангельскай філялёгіі
У Летуве адкрыўся набор студэнтаў на факультэт паляністыкі. Кандыдаты на настаўнікаў польскай мовы будуць мець магчымасьць паралельна вывучаць таксама ангельскую мову.
Інфармацыю пацьвердзіў Яраслаў Наркевіч (Jarosław Narkiewicz) дэпутат ад „Выбарчай Акцыі Палякаў у Летуве - Зьвязу хрысьціянскіх сем’яў”. У апошні час палітык стараўся дапамагчы ў тым, каб як мага хутчэй адкрыць набор на згаданы гуманітарны напрамак.
Нагадаем, набор у іншыя летувіскія ВНУ пачалася ўжо ў чэрвені.
„Прыём пачаўся, дарэчы ня толькі на паляністыку. Кандыдаты могуць паралельна вучыцца таксама на ангельскай філялёгіі”, - адзначыў палітык.
Праграма навучаньня была створана на аснове праграмы Факультэта польскай філялёгіі Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэта.
Нагадаем, пасьля нядаўняй рэформы вышэйшай адукацыі ў Летуве факультэт паляніцтыкі Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэта стаў філіялам Унівэрсытэта Вітаўта Вялікага ў Коўне.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт