Logo Polskiego Radia
Print

Жыхары Рыму пазначаюць небясьпечныя ямы на дарогах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.07.2018 15:51
Кампанію раскруціла жанчына, у якой 25-гадовая дачка памерла, упаўшы ў такую выбоіну.
Рым, здымак мае ілюстрацыйны характарРым, здымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons

З-за вельмі кепскага стану дарог жыхары Рыму самі размалёўваюць папераджальныя знакі перад небясьпечнымі ямамі. Кампанію раскруціла ў Інтэрнэце жанчына, у якой 25-гадовая дачка памерла, упаўшы на скутэры ў такую выбоіну.

Трагедыя здарылася 8 траўня. Маці загінуўшай дзяўчыны зьвярнулася да жыхароў Рыму ў сацсетках з заклікам жоўтым спрэем абмалёўваць ямы на дарогах. Заклік падтрымалі родныя 21-гадовай Наомі Карозы (Noemi Carrozzy), прадстаўніцы Італіі па сынхронным плаваньні, якая 15 чэрвеня загінула, едучы на скутэры.

Рымскія інтэрнэт-карыстальнікі падтрымалі кампанію. У выніку ў Рыме і прыморскай Остыі зьявіліся сотні папераджальных знакаў, а кожны дзень зьяўляюцца новыя. Паводле ацэнак, у Рыме такіх небясьпечных ям на дарогах – каля 50 тысяч.

У рымскіх судах чакае 80 тысяч позваў, у якіх ахвяры выбоін патрабуюць кампэнсацыі ад гарадзкіх уладаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт