Logo Polskiego Radia
Print

75 млн эўра крэдыту атрымае Ўкраіна на паляпшэньне бясьпекі на дарогах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.07.2018 20:03
На паляпшэньне дарог ва Ўкраіне ЭЗ яшчэ раней выдзеліў 4 млн эўра.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/CC0 Public Domain

75 млн эўра крэдыту атрымае Ўкраіна ад Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку на паляпшэньне бясьпекі на дарогах. Пазыкай скарыстаюцца пяць гарадоў – Кіеў, Львоў, Адэса, Харкаў і Дняпро. Адпаведныя дакумэнты былі падпісаныя прадстаўнікамі Кіева і банку падчас саміту ЭЗ – Украіна.
Пытаньні бясьпекі на дарогах зьяўляюцца прыярытэтнымі для Ўкраіны ў сувязі зь велізарнай колькасьцю сьмяротных выпадкаў – гэты паказчык у тры разы вышэйшы за лічбы ў Эўразьвязе.
За атрыманыя сродкі ва Ўкраіне будуць перабудаваныя найбольш небясьпечныя ўчасткі дарог, мадэрнізаваныя разьвязкі. На паляпшэньне дарог ва Ўкраіне ЭЗ яшчэ раней выдзеліў 4 млн эўра.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт