Logo Polskiego Radia
Print

FIFA рэкамэндуе тэлеканалам радзей паказваць жанчын падчас чэмпіянату

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.07.2018 14:11
Міжнародная фэдэрацыя футболу ацэньвае такія кадры як праяў сэксізму.
PAP/EPA/ANDY RAIN

Міжнародная фэдэрацыя футболу рэкамэндавала тэлеканалам падчас чэмпіянату радзей паказвалі жанчын. Паводле радыёстанцыі «Эхо Москвы», FIFA ацэньвае такія кадры як праяў сэксізму. Незалежныя камэнтатары зьвяртаюць увагу, што хоць FIFA клапоціцца пра выконваньне правіл, то ўсё ж яна праігнаравала парушэньне правоў чалавека і грамадзянскіх свабод у Расеі. Яны таксама нагадваюць, што Расея анэксавала Крым, падтрымлівае сэпаратыстаў у Данбасе і ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых краін.
Перад чэмпіянатам FIFA заяўляла, што імпрэза пройдзе без палітыкі, расізму і ксэнафобіі. Спэцыяльныя брыгады інспэктараў фатаграфуюць трыбуны і запісваюць воклічы заўзятараў. З самага пачатку FIFA не ашчаджала камандаў і накладала фінансавыя кары. Зборную Сэрбіі пакаралі за лёзунг «Косава – гэта Сэрбія», а харватаў за воклічы «Слава Ўкраіне».

Міжнародная фэдэрацыя футболу рэкамэндавала тэлеканалам падчас чэмпіянату радзей паказваць жанчын. Паводле радыёстанцыі «Эхо Москвы», FIFA ацэньвае такія кадры як праяў сэксізму. Незалежныя камэнтатары зьвяртаюць увагу, што хоць FIFA клапоціцца пра выконваньне правіл, то ўсё ж яна праігнаравала парушэньне правоў чалавека і грамадзянскіх свабод у Расеі. Яны таксама нагадваюць, што Расея анэксавала Крым, падтрымлівае сэпаратыстаў у Данбасе і ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых краін.

Перад чэмпіянатам FIFA заяўляла, што імпрэза пройдзе без палітыкі, расізму і ксэнафобіі. Спэцыяльныя брыгады інспэктараў фатаграфуюць трыбуны і запісваюць воклічы заўзятараў. З самага пачатку FIFA не ашчаджала камандаў і накладала фінансавыя кары. Зборную Сэрбіі пакаралі за лёзунг «Косава – гэта Сэрбія», а харватаў за воклічы «Слава Ўкраіне».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт