Logo Polskiego Radia
Print

Італія разаслала дыпляматычную ноту ў справе разьмяшчэньня 450 мігрантаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.07.2018 15:30
МЗС Італіі назвала ініцыятыву «інтэнсіўнай дыпляматычнай акцыяй, якая мае асаблівае значэньне».
PAP/EPA/Igor Petyx

Італія разаслала дыпляматычную ноту ў справе разьмяшчэньня 450 мігрантаў
Італьянскі ўрад заклікаў усе краіны ЭЗ прыняць частку з 450 мігрантаў, якія прыплылі з Лібіі ў раён Сыцыліі. Улады ў Рыме просяць разьмясьціць іх у краінах ЭЗ.
Дыпляматычная нота ў амбасады ўсіх краін-чальцоў ЭЗ зьяўляецца чарговым крокам новага італьянскага ўраду, які заяўляе, што ня будзе браць на сябе абавязак прыманьня ўсіх мігрантаў, выратаваных на моры. Італьянскія парты зачыненыя для суднаў няўрадавых арганізацый, якія патрулююць Міжземнае мора.
МЗС Італіі назвала ініцыятыву «інтэнсіўнай дыпляматычнай акцыяй, якая мае асаблівае значэньне».
Асобны ліст да лідараў краін ЭЗ выслаў прэм'ер Італіі Джузэпэ Контэ. Ён зьвярнуўся з просьбай да кіраўнікоў эўрапейскіх краін «даць сыгнал сумеснай адказнасьці за кіраваньне зьявай міграцыі».
Да гэтага часу Францыя і Мальта пагадзіліся прыняць па 50 мігрантаў, якія цяпер знаходзяцца на двух вайсковых караблях. Яны стаяць на водах блізу берагоў Сыцыліі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт