Logo Polskiego Radia
Print

Анамальная сьпёка забівае людзей у Японіі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.07.2018 12:24
Мэтэаралягічнае агенцтва паведамляе, што анамальная тэмпэратура пратрымаецца, як мінімум да канца гэтага тыдня.
PAP/EPA/LARRY W. SMITH

Анамальны сквар забівае людзей у Японіі
Па меншай меры 14 чалавек загінулі ў Японіі на працягу апошніх трох дзён з-за сьпякотнага надвор'я. Тэмпэратура дасягала 40 градусаў паводле Цэльсія, паведамілі ў аўторак японскія СМІ. На мінулым тыдні звыш 200 чалавек загінулі ў выніку паводкі.
Самая высокая тэмпэратура была зафіксаваная ў раёнах, якія ня маюць доступу да мора. У прэфэктуры Гіфу тэмпэратура дасягнула 39,3 градусаў паводле шкалы Цэльсія, гэты быў абсалютны тэмпэратурны максымум зафіксаваны ў краіне. У выніку надзвычай сьпякотна надворʼя тысячы чалавек трапілі ў шпіталі.
Японскае мэтэаралягічнае агенцтва паведамляе, што анамальна высокая тэмпэратура пратрымаецца на японскіх выспах як мінімум да канца гэтага тыдня.
эж

Па меншай меры 14 чалавек загінулі ў Японіі на працягу апошніх трох дзён з-за сьпякотнага надвор'я. Тэмпэратура дасягала 40 градусаў паводле Цэльсія, паведамілі ў аўторак японскія СМІ. На мінулым тыдні звыш 200 чалавек загінулі ў выніку паводкі.

Самая высокая тэмпэратура была зафіксаваная ў раёнах, якія ня маюць доступу да мора. У прэфэктуры Гіфу тэмпэратура дасягнула 39,3 градусаў паводле шкалы Цэльсія, гэты быў абсалютны тэмпэратурны максымум зафіксаваны ў краіне.

У выніку сквару тысячы чалавек трапілі ў шпіталі. Японскае мэтэаралягічнае агенцтва паведамляе, што анамальна высокая тэмпэратура пратрымаецца на японскіх выспах, як мінімум да канца гэтага тыдня.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт