Logo Polskiego Radia
Print

Плянуецца чарговая сустрэча лідараў Расеі й КНДР

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.07.2018 17:12
Верагодна, візыт Кім Чэн Ына адбудзецца ў верасьні пры нагодзе эканамічнага форуму ва Ўладзівастоку.
Уладзімір Пуцін. PAP/EPA/SERGEI KARPUKHIN / POOLУладзімір Пуцін. PAP/EPA/SERGEI KARPUKHIN / POOLPAP/EPA/SERGEI KARPUKHIN / POOL

Плянуецца чарговая сустрэча лідараў Расеі й КНДР
Верагодна, візыт адбудзецца ў верасьні пры нагодзе эканамічнага форуму ва Ўладзівастоку.
Амбасадар Расеі ў Паўночнай Карэі Аляксандар Мацегора заявіў аб плянах чарговай сустрэчы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна й лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.
Нагадаем, у мінулым месяцы Крэмль паведаміў, што запрасіў Кім Чэн Ына наведаць Расею. Верагодна, візыт карэйскага лідара адбудзецца пры нагодзе эканамічнага форуму, які ў верасьні пройдзе ва Ўладзівастоку.
Напрыканцы траўня ў Пхеньяне прайшлі перамовы на высокім узроўні паміж дзьвюма краінамі. Адной з тэм быў візыт Кім Чэн Ына ў Расеі. Паводле непацьверджанай інфармацыі, бакі дамовіліся па гэтай справе.
У сваю чаргу сёньня на Твітары прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп паведаміў, што Расея пагадзілася дапамагчы ў перамовах з Паўночнай Карэяй.
аз

Амбасадар Расеі ў Паўночнай Карэі Аляксандар Мацегора заявіў аб плянах чарговай сустрэчы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна й лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

Нагадаем, у мінулым месяцы Крэмль паведаміў, што запрасіў Кім Чэн Ына наведаць Расею. Верагодна, візыт карэйскага лідара адбудзецца пры нагодзе эканамічнага форуму, які ў верасьні пройдзе ва Ўладзівастоку.

Напрыканцы траўня ў Пхеньяне прайшлі перамовы на высокім узроўні паміж дзьвюма краінамі. Адной з тэм быў візыт Кім Чэн Ына ў Расеі. Паводле непацьверджанай інфармацыі, бакі дамовіліся па гэтай справе.

У сваю чаргу сёньня на Твітэры прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп паведаміў, што Расея пагадзілася дапамагчы ў перамовах з Паўночнай Карэяй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт