Logo Polskiego Radia
Print

Экс-кіраўнічка Паўднёвай Карэі правядзе ў турме 32 гады

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2018 16:21
Пак Кын Хе была прысуджаная да дадатковых 8 гадоў пазбаўленьня волі.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Экс-кіраўнічка Паўднёвай Карэі правядзе ў турме 32 гады
Пак Кын Хе была прысуджаная да дадатковых 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Былая прэзыдэнт Паўднёвай Карэі правядзе ў турме 32 гады. Сёньня Пак Кын Хе была прысуджаная да дадатковых 8 гадоў пазбаўленьня волі. Нагадваем, жанчына ўжо адбывае пакараньне 24 гадоў турэмнага зьняволеньня.
Цяперашняе рашэньне суду зьвязанае зь дзьвюма крымінальнымі справамі. Гаворка ідзе пра крадзеж сродкаў зь бюджэту дзяржаўнай разьведвальнай службы і ўмяшальніцтва ў парлямэнцкія выбары ў краіне ў 2016 годзе.
66-гадовая экс-прэзыдэнт Паўднёвай Карэі ў красавіку была прысуджаная да 24 гадоў турмы за карупцыю, злоўжываньне ўладай і за тое, што яна выдала дзяржаўную тайну.
Пак Кын Хе была першай жанчынай-прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі. На гэтую пасаду яна была абраная ў 2013 годзе. У мінулым годзе яна была адхіленая ад пасады прэзыдэнта ў сувязі з карупцыйным скандалам.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт