Logo Polskiego Radia
Print

Расейская ўлада будзе сачыць за незадаволенымі грамадзянамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.07.2018 16:11
Адмысловая кампутарная праграма дазволіць хутка знайсьці ў інтэрнэце скаргі й нэгатыўныя ацэнкі ўлады.
Photo: coyot/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расейская ўлада будзе сачыць за незадаволенымі грамадзянамі
Адмысловая кампутарная праграма дазволіць хутка знайсьці ў інтэрнэце скаргі й нэгатыўныя ацэнкі ўлады.
Расейскія ўлады будуць выкарыстоўваць інтэрнэт, каб сачыць за незадаволенымі грамадзянамі. Паводле расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, Крэмль рэкамэндаваў кіраўнікам рэгіёнаў набыць адпаведныя кампутарныя праграмы, якія дазволяць знайсьці ў інтэрнэце скаргі й нэгатыўныя ацэнкі ўлады. СМІ заяўляюць, што чыноўнікі цягам сутак будуць прымушаны праверыць інфармацыю й адрэагаваць.
Кампутарная праграма называецца „Incident – Management”. Яна дазваляе хутка шукаць у сацыяльных сетак скаргі й нэгатыўныя камэнтары, датычныя канкрэтнага рэгіёну Расеі.
Сыстэма аўтаматычна стварае статыстыку правераных і неправераных інфармацыяў, што дазволіць кантраляваць эфэктыўнасьць працы чыноўнікаў.
У цяперашні час праграма „Incident – Management” працуе ў двух рэгіёнах, але Крэмль рэкамэндуе прадстаўнікам мясцовых органаў улады стварыць у кожным горадзе аддзел па маніторынгу незадаволенасьці грамадзян.
аз

Расейскія ўлады будуць выкарыстоўваць інтэрнэт, каб сачыць за незадаволенымі грамадзянамі. Паводле расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, Крэмль рэкамэндаваў кіраўнікам рэгіёнаў набыць адпаведныя кампутарныя праграмы, якія дазволяць знайсьці ў інтэрнэце скаргі й нэгатыўныя ацэнкі ўлады. СМІ заяўляюць, што чыноўнікі цягам сутак будуць прымушаны праверыць інфармацыю й адрэагаваць.

Кампутарная праграма называецца „Incident – Management”. Яна дазваляе хутка шукаць у сацыяльных сетках скаргі й нэгатыўныя камэнтары, датычныя канкрэтнага рэгіёну Расеі.

Сыстэма аўтаматычна стварае статыстыку правераных і неправераных інфармацыяў, што дазволіць кантраляваць эфэктыўнасьць працы чыноўнікаў.

У цяперашні час праграма „Incident – Management” працуе ў двух рэгіёнах, але Крэмль рэкамэндуе прадстаўнікам мясцовых органаў улады стварыць у кожным горадзе аддзел па маніторынгу незадаволенасьці грамадзян.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт