Logo Polskiego Radia
Print

Балтыйскае мора ў паўднёвай Швэцыі - пад пагрозай экалягічнай катастрофы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.07.2018 15:11
Пагроза зьвязаная з уцечкай нафты з таварнага судна, якое тыдзень таму села на мель.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Вялікі ўчастак Балтыйскага мора ў паўднёвай Швэцыі знаходзіцца пад пагрозай экалягічнай катастрофы. Пагроза зьвязаная з уцечкай нафты з таварнага судна, якое тыдзень таму села на мель на памежжы рэгіёнаў Смоланд і Гёталанд. Учора судна нечакана перамясьцілася і пашкодзіла зьмешчаныя вакол яго ахоўныя бар’еры.
Вечарам пажарным удалося выпампаваць 7 тысяч літраў нафты, аднак яна пасьпела патрапіць на тэрыторыю шматлікіх выспаў мясцовага архіпэлягу.
У ачыстцы вады ўдзельнічае шмат добраахвотнікаў. Яны змагаюцца за тое, каб нафта ў як мага меншай ступені забрудзіла навакольнае асяродзьдзе.

Вялікі ўчастак Балтыйскага мора ў паўднёвай Швэцыі знаходзіцца пад пагрозай экалягічнай катастрофы. Небясьпека зьвязаная з уцечкай нафты з таварнага судна, якое тыдзень таму села на мель на памежжы рэгіёнаў Смоланд і Гёталанд. Учора судна нечакана перамясьцілася і пашкодзіла зьмешчаныя вакол яго ахоўныя бар’еры.

Вечарам пажарным удалося выпампаваць 7 тысяч літраў нафты, аднак яна пасьпела патрапіць на тэрыторыю шматлікіх выспаў мясцовага архіпэлягу.
У ачыстцы вады ўдзельнічае шмат добраахвотнікаў. Яны змагаюцца за тое, каб нафта ў як мага меншай ступені забрудзіла навакольнае асяродзьдзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт