Logo Polskiego Radia
Print

84-гадовы жыхар Харкава асуджаны за шпіянаж на карысьць Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2018 12:46
Суд прыгаварыў яго да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
pixabay.com/Public Domain CC0

84-гадовы жыхар Харкава ва Ўкраіне асуджаны за шпіянаж на карысьць Расеі. Суд прыгаварыў яго да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Паводле суду, ён зьбіраў для Расеі інфармацыю на тэму ўкраінскай збройнай прамысловасьці.
Навуковец Мэхці Лагунаў прызнаны вінаватым у здрадзе дзяржавы. Ён зьбіраў і перадаваў расейскім службам інфармацыю, датычную дзяржаўных кантрактаў, які падпісвала Міністэрства абароны. Кантракты тычыліся адной з дасьледчых пляцовак у Харкаве.
Паводле суду, сваёй дзейнасьцю 84-гадовы навуковец шкодзіў абаронным здольнасьцям і бясьпецы Ўкраіны. Адвакат прыгаворанага да 12-ці гадоў Мэхці Лагунова будзе падаваць на апэляцыю.
У 2014 годзе Расея захапіла Крым і Данбас. З таго часу ўкраінскія службы інфармуюць пра ўзмоцненую дзейнасьць расейскіх спэцслужбаў і выведкі на тэрыторыі Ўкраіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт