Logo Polskiego Radia
Print

У Вялікабрытаніі самая маладая жанчына асуджаная за тэрарызм

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2018 12:40
Васямнацацігадовая Сафая Була прыгавораная да пажыцьцёвага зьняволеньня.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Вялікабрытаніі самая маладая жанчына асуджаная за тэрарызм
Васямнацацігадовая Сафая Була прыгавораная да пажыцьцёвага зьняволеньня. Дзяўчына плянавала дзьве атакі: у Сырыі і Лёндане. Яе арыштавалі ў 17 гадоў. У чэрвені суд прызнаў яе вінаватай. Цяпер яна даведалася пра памер пакараньня.
Спачатку дзяўчына хацела паехаць у Сырыю. Разам з чальцом Ісламскай дзяржавы, з якім яна пазнаёмілася ў інтэрнэце, хацела зьдзейсьніць самазабоўчую атаку. Брытанскія службы стала за ёй назіралі і пазбавілі яе пашпарту. Другі плян заключаўся ў тым, каб пры дапамозе гранатаў зьдзейсьніць тэракт у раёне Брытанскага музэя. Дзяўчыне дапамагаў баявік ІД, у якім яна была закаханая, хоць ніколі асабіста з ім ня бачылася.
У загавор былі ўцягнутыя таксама маці і сястра Сафаі Булы. Дзяўчына безупынна знаходзілася пад кантролем спэцслужбаў. Ключавую ролю адыграў спэцагент, які выдаваў сябе за баевіка ІД. Дзякуючы гэтаму ў мінулым годзе паліцыя разьбіла першую ў гісторыі Вялікабрытаніі тэрарыстычную ячэйку, якая цалкам складалася з жанчын.
Сястра Сафаі Булы, сёньня 20-гадовая жанчына, таксама прыгавораная пажыцьцёва. Маці дзеўчын асуджаная на сем гадоў пазбаўленьня волі.

Дзяўчына плянавала дзьве атакі: у Сырыі і Лёндане. Яе арыштавалі ў 17 гадоў. У чэрвені суд прызнаў яе вінаватай. Цяпер яна даведалася пра памер пакараньня.

Спачатку дзяўчына хацела паехаць у Сырыю. Разам з чальцом Ісламскай дзяржавы, з якім яна пазнаёмілася ў інтэрнэце, хацела зьдзейсьніць самазабоўчую атаку. Брытанскія службы стала за ёй назіралі і пазбавілі яе пашпарту. Другі плян заключаўся ў тым, каб пры дапамозе гранатаў зьдзейсьніць тэракт у раёне Брытанскага музэя. Дзяўчыне дапамагаў баявік ІД, у якім яна была закаханая, хоць ніколі асабіста з ім ня бачылася.

У загавор былі ўцягнутыя таксама маці і сястра Сафаі Булы. Дзяўчына безупынна знаходзілася пад кантролем спэцслужбаў. Ключавую ролю адыграў спэцагент, які выдаваў сябе за баевіка ІД. Дзякуючы гэтаму ў мінулым годзе паліцыя разьбіла першую ў гісторыі Вялікабрытаніі тэрарыстычную ячэйку, якая цалкам складалася з жанчын.

Сястра Сафаі Булы, сёньня 20-гадовая жанчына, таксама прыгавораная пажыцьцёва. Маці дзеўчын асуджаная на сем гадоў пазбаўленьня волі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт