Logo Polskiego Radia
Print

Ёсьць загінулыя ў перастрэлцы ў Канадзе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.08.2018 16:21
Канадзкая паліцыя арыштавала віноўніка перастрэлкі ў правінцыі Нью-Брансвік.
Foto: pixabay.com/CC0

Некалькі гадзін таму там былі забітыя 4 асобы.

Перастрэлка адбылася ў шасьцітысячным гарадку Фрэдэрыктан ва ўсходняй частцы правінцыі. А 7-й раніцы па мясцовым часе ў паўночнай частцы горада прагучалі стрэлы.

На месца накіраваліся патрульныя машыны, машыны хуткай дапамогі і пажарныя брыгады. Паліцыя заклікала жыхароў заставацца ў сваіх дамах і зачыніць дзьверы. Пазьней паліцыя паведаміла пра 4 загінуўшых.

Сьведкі кажуць, што яны чулі некалькі дзясяткаў стрэлаў. Паліцыя пакуль не раскрывае асобу падазраванага. Яго матывы невядомыя.

Вядзецца расьсьледаваньне абставінаў перастрэлкі. Улады выказалі спачуваньні семʼям загінуўшых.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт