Logo Polskiego Radia
Print

У верасьні пройдзе чарговы саміт лідараў абедзьвюх Карэй

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.08.2018 14:49
Саміт, калі ён сапраўды адбудзецца, будзе трэцяй у гэтым годзе і пятай у гісторыі сустрэчай лідараў абедзьвюх Карэй.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін.Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін.PAP/EPA/YONHAP

У верасьні пройдзе чарговы саміт лідараў абедзьвюх Карэй. Сустрэча Кіч Чэн Ына і Мун Чжэ Іна заплянаваная ў Пхэньяне. Пра гэта інфармуе паўднёкарэйскае міністэрства па справе аб’яднаньня.
Рашэньне абвешчанае пасьля сустрэчы дэлегацый абедзьвюх краін.
Верасеньскі саміт, калі ён сапраўды адбудзецца, будзе трэцяй у гэтым годзе і пятай у гісторыі сустрэчай лідараў абедзьвюх Карэй. У афіцыйных камюніке паведамляецца, што абодва лідары будуць старацца палепшыць двухбаковыя стасункі, закончыць варожасьць, якая ўтрымліваецца доўгія дэкады.
Пасьля заканчэньня сёньняшняга саміту прадстаўнік паўночнакарэйскай дэлегацыі ацаніў, што важна, каб зьнішчыць перашкоды, якія стаяць на дарозе да паляпшэньня адносін паміж абедзьвюма краінамі. «Калі пытаньні, пра якія мы размаўлялі падчас сустрэчы, ня будуць вырашаныя, то могуць паявіцца нечаканыя праблемы, а справы, якія ўжо ў графіку, могуць сустрэцца са складанасьцямі», – заявілі прадстаўнікі Паўночнай Карэя, але не патлумачылі, пра якія праблемы ідзе гаворка.

Сустрэча Кіч Чэн Ына і Мун Чжэ Іна заплянаваная ў Пхэньяне. Пра гэта інфармуе паўднёкарэйскае міністэрства па справе аб’яднаньня. Рашэньне абвешчанае пасьля сустрэчы дэлегацый абедзьвюх краін.

Верасеньскі саміт, калі ён сапраўды адбудзецца, будзе трэцяй у гэтым годзе і пятай у гісторыі сустрэчай лідараў абедзьвюх Карэй. У афіцыйных камюніке паведамляецца, што абодва лідары будуць старацца палепшыць двухбаковыя стасункі, закончыць варожасьць, якая ўтрымліваецца доўгія дэкады.

Пасьля заканчэньня сёньняшняга саміту прадстаўнік паўночнакарэйскай дэлегацыі ацаніў, што важна, каб зьнішчыць перашкоды, якія стаяць на дарозе да паляпшэньня адносін паміж абедзьвюма краінамі. «Калі пытаньні, пра якія мы размаўлялі падчас сустрэчы, ня будуць вырашаныя, то могуць паявіцца нечаканыя праблемы, а справы, якія ўжо ў графіку, могуць сустрэцца са складанасьцямі», – заявілі прадстаўнікі Паўночнай Карэя, але не патлумачылі, пра якія праблемы ідзе гаворка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт