Logo Polskiego Radia
Print

На сайце Белага дома разьмясьцілі пэтыцыю аб вызваленьні Сянцова

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.08.2018 16:20
Да 8 верасьня пэтыцыю павінны падпісаць 100 тысяч чалавек, каб Белы дом зрабіў афіцыйную заяву з гэтай нагоды.
фота са старонкі ў Фэйсбуку "Спасти Олег Сенцов! Rescue Oleg Sentsov"

На сайце Белага дома разьмясьцілі пэтыцыю аб вызваленьні Сянцова
Да 8 верасьня пэтыцыю павінны падпісаць 100 тысяч чалавек, каб Белы дом зрабіў афіцыйную заяву з гэтай нагоды.
На сайце пэтыцый у адміністрацыю прэзыдэнта ЗША разьмясьцілі зварот з заклікам выратаваць украінскага палітвязьня Алега Сянцова, які галадае ўжо 90 дзён. Адпаведная пэтыцыя зарэгістраваная 9 жніўня.

«Эўрапейскі парлямэнт ужо зьвярнуўся да Ўладзіміра Пуціна аб неадкладным вызваленьні Алега Сянцова... Цяпер настаў час выказацца Амэрыцы. Мы настойліва заклікаем наш урад заняць цьвёрдую пазыцыю па гэтым пытаньні і выкарыстоўваць усе рычагі, каб запатрабаваць неадкладнага вызваленьня Алега Сянцова і іншых украінскіх палітычных зьняволеных у Расеі », – гаворыцца ў тэксьце звароту.
У дадзены момант пэтыцыю падпісалі больш за тысячу чалавек.
Напярэдадні лекары з лякарні Лабытнангі правялі шматгадзінны кансіліум у Алега Сянцова. Раней яго сястра Натальля Каплан паведаміла аб «катастрафічным стане» Сянцова, які, па яе словах, ужо не ўстае з ложка.
Упаўнаважаная па правах чалавека Вярхоўнай Рады Людміла Дзянісава заявіла, што ў Сянцова назіраецца трэці зацяжны крызыс.

Карэспандэнт/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт