Logo Polskiego Radia
Print

Алег Сянцоў знаходзіцца ў перадкрытычным стане

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 15.08.2018 12:00
Украінскага палітвязьня ў расейскай калёніі наведала праваабаронца.
Алег СянцоўАлег СянцоўФота: Svaboda.org

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які з траўня трымае галадоўку ў расейскай калёніі, ацэньвае свой стан як «перадкрытычны». Пра гэта паведаміла праваабаронца Зоя Сьветава, якая наведала асуджанага ў калёніі горада Лабытнангі.

Пры гэтым Сьветава адзначыла, што Сянцоў цалкам давярае ўрачам мэдчасьці калёніі і не жадае пераводу ў іншы шпіталь.

Урач, зь якім сустракалася Сьветава, падкрэсьліў неабходнасьць спыненьня галадоўкі, пацьвердзіўшы, што ў любы момант у Сянцова можа спыніцца работа ўнутраных органаў.

Гутарка Сьветавай зь Сянцовым працягвалася дзьве гадзіны. Сустрэча была ініцыіравана Саветам па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі па ўзгадненьні з Фэдэральнай службай выкананьня пакараньняў.

Сьветава расказала, што Сянцоў ня мае намеру спыняць галадоўку: «Ён верыць у сваю высакародную мэту, зрабіў усё, што мог, і цяпер разьлічвае на палітычнае рашэньне».

Svaboda.org/вк

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт