Logo Polskiego Radia
Print

У Літве хочуць забараніць гандаль у нядзелі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 16.08.2018 14:00
Улады і прафсаюзы Літвы выступаюць за забарону гандлю ў нядзелі і сьвяты.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Прафсаюзы Літвы станоўча ацанілі прапанову ўлад забараніць працу крам у нядзелі і сьвяты. Яны згодны з тым, што для пачатку крамы не павінны працаваць па сьвятах і ў апошнюю нядзелю кожнага месяца. Пазьней прапануюць разгледзець магчымасьць забароны працы і ў іншыя нядзелі, а можа быць, і па нядзелях наогул. Кіраўнік Прафсаюза работнікаў сфэры паслуг Аляксандар Посахаў сказаў, што гэта не павінна быць рэзкім паваротам: «Спачатку трэба прывучыць грамадзтва, якое, мяркуючы па апытаньнях, ужо прызвычаілася да такой думкі, і работнікаў, якія на самай справе ня хочуць працаваць. Можа, і ёсьць нейкі 1%, скажам, студэнтаў, якія працуюць часова, яны і згодны працаваць па нядзелях».

Ru.delfi.lt/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт