Logo Polskiego Radia
Print

Caritas Polska дапаможа ахвярам паводкі ў Індыі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 22.08.2018 12:00
У індыйскім штаце Керала свае дамы пакінуў больш за 1 млн чалавек.
20 жніўня 2018 г. Паводка ў штаце Керала ў Індыі20 жніўня 2018 г. Паводка ў штаце Керала ў ІндыіФота: EPA/PRAKASH ELAMAKKARA

З-за паводак, выкліканых моцнымі сэзоннымі ліўнямі, свае дамы пакінулі звыш 1 млн жыхароў штата Керала, разьмешчанага на поўдні Індыі.

У штаце Керала колькасьць загінулых за гэты сэзон дажджоў перасягнула 410 чалавек. Прыкладна 50 тыс. дамоў былі разбураны з-за стыхійнага бедзтва.

У выніку, мясцовыя жыхары шукаюць прыстанішча ў лягерах часовага знаходжаньня. Усяго на тэрыторыі штата арганізавана 3,2 тыс. такіх лягераў.

У гарадах, што найбольш пацярпелі ад дажджоў, узровень вады на затопленых вуліцах дасягае 60 см.

Тысячы ваеннаслужачых вядуць выратавальныя апэрацыі па ўсім штаце. Дзясяткі верталётаў і дронаў скідваюць ежу, мэдыкамэнты і пітную ваду ў вёскі, зь якімі парушаны зносіны.

Паводле ацэнак спэцыялістаў, мусонныя дажджы ў гэтым сэзоне сталі самымі разбуральнымі для штата Керала за апошнія 100 гадоў.

Арганізацыя Caritas Polska выдзеліла 100 000 злотых (23 255 эўра; 1 эўра = 4,3 злотага) для ахвяр паводкі ў Індыі.

Belta.by; PAP/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт