Logo Polskiego Radia
Print

Палякі з Горадні наведалі Вільню

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 22.08.2018 13:00
Дом польскай культуры ў Вільні і таварыства Wspólnota Polska арганізавалі гарадзенцам вандроўку ў сталіцу Літвы.
ВільняВільняФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Вільню наведала група дзяцей і моладзі з польскіх сямей з Горадні. Усяго 30 чалавек удзельнічалі ў адукацыйнай акцыі з мэтай вывучэньня польскіх старонак гісторыі Літвы.

Мерапрыемства арганізаваў Дом польскай культуры ў Вільні пры фінансавай падтрымцы польскага таварыства Wspólnota Polska.

«Гэта былі фантастычныя дні. У нас было шмат аглядаў славутасьцей, а таксама забавы і магчымасьці для інтэграцыі зь віленскай моладзьдзю», — расказала Анна Загдай, апякун групы гарадзенскай моладзі, выкладчыца польскай мовы ў польскай грамадзкай школе імя Сьвятога Яна Паўла II у Горадні.

На працягу дванаццаці дзён гарадзенцы знаёміліся з польскімі старонкамі гісторыі Вільні і ваколіц, наведалі, у прыватнасьці, могілкі Роса, дзе пахавана сэрца маршала Юзафа Пілсудскага, вёску Залавас, дзе нарадзіўся Пілсудскі.

«Мы пашырылі нашы веды аб былых усходніх ўскраінах [Польшчы], пазнаёміліся з сучаснай Вільняй, бо ня кожнае дзіця можа дазволіць сабе прыехаць у Літву, у Вільню», — паведаміла Анна Загдай.

Апякун гарадзенскай групы лічыць, што такія вандроўкі павінны адбывацца і надалей.

вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт