Logo Polskiego Radia
Print

Пад Бэрлінам сотні пажарных змагаюцца з агнём

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 25.08.2018 13:40
У ваколіцах сталіцы Нямеччыны гарыць больш за 300 гектараў лясоў.
23 жніўня 2018 г. Тушэньне пажару ля паселішча Кляўсдорф у Паўднёвым Брандэнбургу23 жніўня 2018 г. Тушэньне пажару ля паселішча Кляўсдорф у Паўднёвым БрандэнбургуФота: EPA/ALEXANDER BECHER

Некалькі соцень пажарных змагаюцца з агнём у лесе пад Бэрлінам. Агонь зьявіўся тры дні таму, за 50 км ад нямецкай сталіцы. Пажарныя падазраюць, што прычынай пажару можа быць падпал.

У цяперашні час пажар кантралюецца, але не згасае. Больш за 300 гектараў лясоў ўсё яшчэ гарыць, — паведамляе пажарная служба.

Намесьнік старасты раёна Патсдам Крыстыян Штайн лічыць, што зьяўленьне ачагоў агню адразу ў трох месцах паказвае на тое, што гэта, праўдападобна, падпал.

Кіраўнік МУС Брандэнбурга Карл Хайнц Шротэр не выключае такой магчымасьці. Ён заявіў, што расьсьледаваньне працягваецца.

Цяжкасьць у тушэньні пажару зьвязана з тым, што ён узьнік на тэрыторыі, дзе знаходзіцца шмат неўзарваных боепрыпасаў часу Другой сусьветнай вайны.

Гэта самы вялікі лясны пажар, які калі-небудзь здараўся ў Брандэнбургу. Жыхары дзьвюх вёсак, якім пагражае агонь, па-ранейшаму ня могуць вярнуцца дадому.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт