Logo Polskiego Radia
Print

Раман Абрамовіч прадаў частку сваіх акцый у расейскім тэлебачаньні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.08.2018 17:11
Бізнэсмэн быў прымушаны скараціць памер сваіх акцый пасьля таго, як ён атрымаў ізраільскае грамадзянства.
Раман Абрамовіч Раман Абрамовіч By Marina Lystseva - https://m.vk.com/album447796709_0?rev=1&from=profile&z=photo447796709_456239017%2Falbum447796709_0%2Frev/, GFDL 1.2, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5975107

Бізнэсмэн Раман Абрамовіч на 4% скараціў свае акцыі ў расейскай тэлевізіі. Цяпер ён зьяўляецца ўласьнікам адной пятай акцый „Першага тэлеканалу”, які лічыцца спадкаемцам савецкага тэлебачаньня.

Бізнэсмэн быў прымушаны скараціць памер сваіх акцый пасьля таго, як ён атрымаў ізраільскае грамадзянства. Паводле расейскага заканадаўства, замежнікі й асобы, якія маюць падвойнае грамадзянства могуць мець ня больш за 20% акцый у расейскіх СМІ.

4% акцый, якія прадаў Абрамовіч, купіла Нацыянальная мэдыйная група (Национaльная Медиа Грууппа), якая такім чынам павялічыла сваю долю да 29%. Дарэчы, згаданая група лічыцца адным з найбуйнейшых прыватных мэдыя-холдынгаў у Расеі. Яе заснавальнікам зьяўляецца бізнэсмэн Юрый Кавальчук, у прыватнасьці сябар прэзыдэнта Расеі, а кіраўніком Савета дырэктараў – спартсмэнка й спадарожніца жыцьця Ўладзіміра Пуціна Аліна Кабаева.

аз

Раман Абрамовіч прадаў частку сваіх акцый у расейскім тэлебачаньні

Бізнэсмэн быў прымушаны скараціць памер сваіх акцый пасьля таго, як ён атрымаў ізраільскае грамадзянства.

Бізнэсмэн Раман Абрамовіч на 4% скараціў свае акцыі ў расейскай тэлевізіі. Цяпер ён зьяўляецца ўласьнікам адной пятай акцый „Першага тэлеканалу”, які лічыцца спадкаемцам савецкага тэлебачаньня.

Бізнэсмэн быў прымушаны скараціць памер сваіх акцый пасьля таго, як ён атрымаў ізраільскае грамадзянства. Паводле расейскага заканадаўства, замежнікі й асобы, якія маюць падвойнае грамадзянства могуць мець ня больш за 20% акцый у расейскіх СМІ.

4% акцый, якія прадаў Абрамовічу, купіла Нацыянальная мэдыйная група (Национaльная Медиа Грууппа), якая такім чынам павялічыла сваю долю да 29%. Дарэчы, згаданая група лічыцца адным з найбуйнейшых прыватных мэдыя-холдынгаў Расеі. Яе заснавальнікам зьяўляецца бізнэсмэн Юрый Кавальчук, у прыватнасьці сябар прэзыдэнта Расеі, а кіраўніком Савета дырэктараў – спартсмэнка й спадарожніца жыцьця Ўладзіміра Пуціна Аліна Кабаева.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт