Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз адмовіцца ад зьмены часу

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.09.2018 12:00
Жыхары ЭЗ пераводзяць стрэлкі гадзіньнікаў у сакавіку на гадзіну наперад і ў кастрычніку на гадзіну назад.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

У Эўрапейскім зьвязе адмовяцца ад пераводу гадзіньнікаў зь зімовага на летні час і наадварот, — пра гэта паведаміў прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер.

У анлайн-апытаньні, праведзеным Эўрапейскай камісіяй, больш за 80% з 4,6 млн удзельнікаў выказаліся за адмову пераводзіць стрэлкі.

Калі ЭК прадставіць заканадаўчае абгрунтаваньне адмены пераходу з аднаго часу на іншы, то затым яго прымуць Эўрапейскі парлямэнт і дзяржавы-члены ЭЗ.

Апытаньне пра час выклікала найбольшую цікавасьць з боку грамадзян Нямеччыны. Сярод 4,6 млн удзельнікаў дасьледаваньня 3 млн былі з ФРН.

Немцы пераводзяць гадзіньнікі з 1980 года, палякі пачалі гэта рабіць на тры гады раней.

З 1996 года жыхары ўсіх краін ЭЗ пераводзяць стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка на гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка на гадзіну назад. Гэта нібы дазваляе эканоміць электраэнэргію, аднак ці існуе рэальная карысьць ад зьмены часу, — пытаньне дыскусійнае.

Dw.com//вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт