Logo Polskiego Radia
Print

На захадзе Ўкраіны праходзяць манэўры з удзелам NATO

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.09.2018 14:11
У вучэньнях возьмуць прымуць удзел вайскоўцы 14-ці краін: 10-ці краін-чальцоў і 4-х краін-партнэраў NATO.
pixabay.com/Public Domain CC0

Ва Ўкраіне, на Яварыўскім палігоне на Львоўшчыне, пачаліся шматнацыянальныя вайсковыя вучэньні «Хуткі трызубец» (Rapid Trident 2018) з удзелам падразьдзяленьняў армій Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Пра гэта паведаміла Мінабароны краіны. Яно назвала гэтыя манэўры найбуйнейшымі ў гісторыі. У вучэньнях прымуць удзел вайскоўцы 14-ці краін: 10-ці краін-чальцоў і 4-х краін-партнэраў NATO. У ліку ўдзельнікаў — Украіна, ЗША, Азэрбайджан, Баўгарыя, Вялікабрытанія, Грузія, Данія, Канада, Летува, Малдова, Нямеччына, Румынія, Польшча й Турэччына.

У вучэньнях задзейнічана звыш 350 адзінак тэхнікі й больш за 2 тысячы вайскоўцаў, большасьць украінскіх удзельнікаў манэўраў — вэтэраны баявых дзеяньняў на Данбасе. Партнэры адпрацуюць задачы баявога, лягістычнага й гуманітарнага характару. Вучэньні працягнуцца два тыдні.

Адначасова ў Грузіі пачаліся дзесяцідзённыя вайсковыя вучэньні „Спрытны дух” (Agile Spirit 2018.). У іх удзельнічаюць вайскоўцы зь дзесяці краін-чальцоў і партнэраў Паўночнаатлянтычнага альянсу. Яны праходзяць на ваеннай базе „Сэнакі”. У жніўні 2008 году яна была амаль цалкам зьнішчаная расейскімі войскамі, якія ўварваліся ў заходнюю Грузію з тэрыторыі Абхазіі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт