Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы сталі менш давяраць дзяржаўнай тэлевізіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.09.2018 17:21
Расейцы сталі заўважаць, што інфармацыйныя парталы больш аб'ектыўна, чым тэлевізія.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расейцы сталі менш давяраць дзяржаўнай тэлевізіі
Расейцы сталі заўважаць, што інфармацыйныя парталы больш аб'ектыўна, чым тэлевізія.
Усё менш расейцаў давяраюць дзяржаўнай тэлевізіі. На працягу 9 гадоў колькасьць грамадзян, якія давяраюць тэлеперадачам скарацілася на траціну, то бок з 79 да 49%. Апытаньне па гэтай справе правёў Аналітычны цэнтар Юрыя Лявады.
На працягу многіх гадоў асноўнай крыніцай інфармацыі для расейцаў зьяўляецца дзяржаўнае тэлебачаньне. Такім чынам заяўляе ад 73 да 80% удзельнікаў розных апытаньняў.
Расейскі абаронца правоў чалавека Сяргей Кавалёў называе тэлеперадачы ў дзяржаўных СМІ „ўрокамі нянавісьці” й дадае, што сярэднестатыстычны расейскі грамадзянін наогул не цікавіцца бягучымі падзеямі.
Паводле аналітыкаў, ва ўзроставай групе ад 18 да 24 гадоў перавагу атрымлівае інтэрнэт. У сваю чаргу сярод расейцаў, якім больш за 50 гадоў працягвае дамінаваць тэлевізія.
Тым часам расейцы сталі заўважаць, што ў адрозьненьне ад дзяржаўных СМІ, інфармацыйныя парталы больш аб'ектыўна расказваюць пра дзейнасьць палітыкаў і чыноўнікаў, эканамічную сытуацыю ў краіне й пратэсты.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт