Logo Polskiego Radia
Print

Нафта - найдаражэйшая з 2014 году

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2018 13:42
Рост цэн на нафту заўважаюць таксама кіроўцы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Нафта найдаражэйшая з 2014 году
Барэль нафты (159 літраў) каштуе больш за 80 даляраў. Цана сыравіны была такой высокай апошні раз у 2014 годзе.
З паловы жніўня цана нафты на біржы ў Лёндане сыстэматычна падымалася ўверх. Яшчэ месяц таму барэль каштавала 70 даляраў.
На працягу некалькіх тыдняў нафта падаражэла на 15%, а з пачатку году цана вырасла на 50%. Сёньня раніцай кошт барэлі сягаў нават 81,5 даляра.
«Сярод інвэстараў на нафтавым рынку пераважае пазытыўны падыход, які бярэ пад увагу працяг росту цаны на гэтую сыравіну», – зьвяртае ўвагу Дарота Серакоўска з Маклерскага бюро Банку аховы навакольнага асяродзьдзя (BOŚ).
Рост цэн на нафту заўважаюць таксама кіроўцы. Апошнія дні верасьня не палепшылі настрой польскім кіроўцам. Кошт бэнзіну-95 у сярэднім каштуе 5,12 зл за літар, за дызэльнае паліва ў сярэднім трэба заплаціць 5,05 зл.

Барэль нафты (159 літраў) каштуе больш за 80 даляраў. Цана сыравіны была такой высокай апошні раз у 2014 годзе.

З паловы жніўня цана нафты на біржы ў Лёндане сыстэматычна падымалася ўверх. Яшчэ месяц таму барэль каштаваў 70 даляраў.На працягу некалькіх тыдняў нафта падаражэла на 15%, а з пачатку году цана вырасла на 50%. Сёньня раніцай кошт барэлі сягаў нават 81,5 даляра.

«Сярод інвэстараў на нафтавым рынку пераважае пазытыўны падыход, які бярэ пад увагу працяг росту цаны на гэтую сыравіну», – зьвяртае ўвагу Дарота Серакоўска з Маклерскага бюро Банку аховы навакольнага асяродзьдзя (BOŚ).

Рост цэн на нафту заўважаюць таксама кіроўцы. Апошнія дні верасьня не палепшылі настрой польскім кіроўцам. Кошт бэнзіну-95 у сярэднім каштуе 5,12 зл за літар, за дызэльнае паліва ў сярэднім трэба заплаціць 5,05 зл.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт