Logo Polskiego Radia
Print

Зорка Ангелы Мэркель заходзіць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.09.2018 12:57
Пасьля сэрыі параз, якія апошнім часам атрымала нямецкая канцлер, у Бэрліне шукаюць ёй замену.
PAP/EPA/FELIPE TRUEBA

Gazeta Wyborcza
Зорка Ангелы Мэркель заходзіць. Пасьля сэрыі параз, якія апошнім часам атрымала нямецкая канцлер, у Бэрліне шукаюць ёй замену. Кандыдатур ня шмат, але ў палітычным пляне Мэркель усё слабейшая і можа не дачакацца нават да канца свайго тэрміну паўнамоцтваў у Бундэстагу.
Канец кар’еры Ангелы Мэркель на працягу апошніх 13 гадоў прагназавалі шмат разоў. Аднак заўсёды прагнозы былі фальшывымі. Яна вытрымала ўсе крызісы, але цяпер у Бэрліне ўсё часьцей кажуць, што канцлер сама падасьць у адстаўку, яшчэ да канца тэрміну паўнамоцтваў. Вырашальныя падзеі адбыліся ў сераду.
Дэпутаты парлямэнцкага клюбу Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу і яе баварскай сястрынскай партыі Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу збунтаваліся і адклікалі старшыню клюбу Ўолкера Каўдэра, блізкага супрацоўніка Ангелы Мэркель, які гэтую пасаду займаў з 2005 году. Яго месца заняў амаль невядомы палітык Ральф Брынкхаўс. Гэта знак, што большасьць з 311 хадэцкіх дэпутатаў вырашылі выступіць супраць палітыкі Ангелы Мэркель.

Gazeta Wyborcza: Кандыдатур ня шмат, але ў палітычным пляне Мэркель усё слабейшая і можа не дачакацца нават да канца свайго тэрміну паўнамоцтваў у Бундэстагу.

Канец кар’еры Ангелы Мэркель на працягу апошніх 13 гадоў прагназавалі шмат разоў. Аднак заўсёды прагнозы былі фальшывымі. Яна вытрымала ўсе крызісы, але цяпер у Бэрліне ўсё часьцей кажуць, што канцлер сама падасьць у адстаўку, яшчэ да канца тэрміну паўнамоцтваў. Вырашальныя падзеі адбыліся ў сераду.

Дэпутаты парлямэнцкага клюбу Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу і яе баварскай сястрынскай партыі Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу збунтаваліся і адклікалі старшыню клюбу Ўолкера Каўдэра, блізкага супрацоўніка Ангелы Мэркель, які гэтую пасаду займаў з 2005 году. Яго месца заняў амаль невядомы палітык Ральф Брынкхаўс. Гэта знак, што большасьць з 311 хадэцкіх дэпутатаў вырашылі выступіць супраць палітыкі Ангелы Мэркель.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт