Logo Polskiego Radia
Print

Самалёт нацыянальнай авіякампаніі Папуа-Новай Гвінэі ўпаў у лягуну

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2018 15:16
Ні адзін з 35 пасажыраў і 12 членаў экіпажа не атрымаў сур'ёзнай траўмы.
screen https://twitter.com/Enrique77W

Самалёт нацыянальнай авіякампаніі Папуа-Новай Гвінэі ня змог прызямліцца на ўзьлётна-пасадачнай паласе аднаго з астравоў архіпэлягу Трук у Мікранэзіі і ўпаў у лягуну. Паведамляецца, што ні адзін з 35 пасажыраў і 12 членаў экіпажа не атрымаў сур'ёзнай траўмы.

Пасажырскі Boeing кампаніі Air Niugini зьдзейсьніў аварыйную пасадку на ваду недалёка ад міжнароднага аэрапорта Трук.

«Самалёт упаў у лягуну прыкладна ў 146 мэтрах ад узьлётна-пасадачнай паласы», – распавёў BBC супрацоўнік аэрапорта Джымі Эміліё.

Самалёт ляцеў з выспы Понпэі ў Мікранэзіі ў Порт-Морсьбі, сталіцу Папуа-Новай Гвінэі.

tut.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт