Logo Polskiego Radia
Print

Ад землятрусу ў Інданэзіі загінулі больш за 800 чалавек

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.09.2018 16:00
Сёньня на выспу Сулавэсі прыляцеў прэзыдэнт Інданэзіі Джока Відода.
Ад землятрусу ў Інданэзіі загінулі больш за 800 чалавек.Ад землятрусу ў Інданэзіі загінулі больш за 800 чалавек.PAP/EPA/MAST IRHAM

Ад землятрусу ў Інданэзіі загінулі больш за 800 чалавек
Сёньня на выспу Сулавэсі прыляцеў прэзыдэнт Інданэзіі Джока Відода.
Расьце колькасьць ахвяр землятрусу й выкліканага ім цунамі на інданэзійскай высьпе Сулавэсі. Паводле тамтэйшых уладаў, загінулі па меншай меры 832 чалавек. Гэта амаль удвая больш, чым паведамлялася да гэтага часу. Колькасьць ахвяраў можа яшчэ вырасьці.
Землятрус магнітудай 7,5 бала па шкале Рыхтэра адбыўся ў пятніцу, 28 верасьня. Яго эпіцэнтар знаходзіўся ў 80 кілямэтрах на поўнач ад гораду Палу на высьпе Сулавэсі.
Вышыня хваляў цунамі даходзіла да 6 мэтраў.
У 300-тысячным горадзе Палу былі разбураныя шматлікія дамы, у тым ліку сьцены мясцовай турмы, зь якой зьбеглі больш за 200 зьняволеных.
Працягваецца пошук людзей, якія могуць знаходзіцца пад разбуранымі аб’ектамі.
Паводле агульных ацэнкаў, у горадзе Палу без даху над галавой застаюцца па меншай меры 10 тысяч чалавек.
Сёньня на выспу прыляцеў прэзыдэнт Інданэзіі Джока Відода.
аз

Расьце колькасьць ахвяр землятрусу й выкліканага ім цунамі на інданэзійскай высьпе Сулавэсі. Паводле тамтэйшых уладаў, загінулі па меншай меры 832 чалавекi. Гэта амаль удвая больш, чым паведамлялася да гэтага часу. Колькасьць ахвяраў можа яшчэ вырасьці.

Землятрус магнітудай 7,5 бала па шкале Рыхтэра адбыўся ў пятніцу, 28 верасьня. Яго эпіцэнтар знаходзіўся ў 80 кілямэтрах на поўнач ад гораду Палу на высьпе Сулавэсі.

Вышыня хваляў цунамі даходзіла да 6 мэтраў.

У 300-тысячным горадзе Палу былі разбураныя шматлікія дамы, у тым ліку сьцены мясцовай турмы, зь якой зьбеглі больш за 200 зьняволеных. Працягваецца пошук людзей, якія могуць знаходзіцца пад разбуранымі аб’ектамі.

Паводле агульных ацэнкаў, у горадзе Палу без даху над галавой застаюцца па меншай меры 10 тысяч чалавек.

Сёньня на выспу прыляцеў прэзыдэнт Інданэзіі Джока Відода.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт