Logo Polskiego Radia
Print

Гараць склады боепрыпасаў ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.10.2018 10:19
Прычынай пажару на складах былі, верагодна, дывэрсійныя дзеяньні.
Photo: pixabay.com

Гараць склады боепрыпасаў блізу мястэчка Ічня Чарнігаўскай вобласьці ва Ўкраіне. Былі эвакуяваны 10 тысяч чалавек.

Пажар пачаўся а трэцяй гадзіне раніцы. Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях паведаміла, што загарэліся склады міністэрства абароны блізу вёскі Дружба. Арсэнал знаходзіцца недалёка ад мястэчка Ічня.

Склады боепрыпасаў займаюць больш за 400 гектараў. Інтэрнаўты выстаўляюць аматарскія відэа, на якіх бачна зарыва агню і чуваць выбухі.

У рамках эвакуацыі з суседніх мясцовасьцяў ужо вывезена 10 тысяч чалавек, зачыненыя некаторыя дарогі, у радыюсе дваццаці кілямэтраў таксама закрытая паветраная прастора.

На месца пажару прыехаў прэм'ер-міністар Уладзімір Гройсман.

Генэрал Радзівон Цімашэнка з генштабу ўкраінскай арміі лічыць, што прычынай пажару на складах былі, верагодна, дывэрсійныя дзеяньні. Тым больш, што пажар успыхнуў у выніку амаль адначасовых выбухаў у аддаленых месцах арсэнала.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт