Logo Polskiego Radia
Print

Летува прымушаная выканаць прысуд па справе сакрэтнай турмы ЦРУ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.10.2018 15:07
Эўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў унесеную краінай апэляцыю.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Летува прымушаная выканаць прысуд па справе сакрэтнай турмы ЦРЫ
Эўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў унесеную краінай апэляцыю.
Эўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Летувы па справе сакрэтнай турмы ЦРУ ля Вільні. Такім чынам выдадзены ў жніўні прысуд мае канчатковы характар і Летува павінна выканаць яго на працягу трох месяцаў.
Нагадаем, на прыканцы траўня Эўрапейскі суд сьцьвердзіў, што ў 2004-2006 гадах у Летуве й Румыніі дзейнічалі сакрэтныя турмы ЦРУ. Такім чынам згаданыя краіны парушылі Эўрапейскую канвэнцыю па правах чалавека, якая забараняе катаваньні й гарантуе права на свабоду, асабістую недатыкальнасьць і справядлівае судовае разьбіральніцтва.
Эўрапейскі суд, між іншым, загадаў Летуве выплаціць 130 тысяч эўра ў якасьці кампэнсацыі за незаконнае ўтрымліваньне на тэрыторыі краіны палестынца Абы Зубэйды.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт