Logo Polskiego Radia
Print

Сэнат ЗША хоча дапамагчы Цэнтральнай Эўропе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.10.2018 14:39
Ідзецца пра падтрымку ў справе дывэрсыфікацыі крыніц энэргіі для рэгіёну.
fot. Wikipedia/CC/Hellohowareyoudoing

У Сэнаце разглядаецца праект адпаведнага закона.

Амэрыканскія сэнатары Крыс Мэрфі і Рон Джонсан прадставілі праект закона, які прадугледжвае дапамогу Эўропе ў дывэрсыфікацыі крыніц энэргіі ды «супрацьдзеяньні расейскім уплывам». Дапамога складзе адзін мільярд даляраў ЗША і будзе накіраваны на інвэстыцыі ў стратэгічна важныя энэргетычныя праекты ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

«Расея выкарыстоўвае сваё дамінуючае становішча на эўрапейскім рынку, таксама карупцыю, хабарніцтва ды прапаганду, каб аслабіць заходнія ўстановы», - напісаў на сваім сайце Крыс Мэрфі. «Мы ўклалі мільярды ва ўмацаваньне нашай вайсковай прысутнасьці ва Ўсходняй Эўропе, але мы не павінны забываць пра небясьпечныя наступствы энэргетычнага ціску з боку Расеі», - дадаў сэнатар-дэмакрат ад штата Канэктыкут.

Раскладзены на чатыры гады (2019-2023) плян прадугледжвае прадстаўленьне падтрымкі праз Агенцтва па гандлі і разьвіцьці ды іншых устаноў ЗША для прыватных інвэстараў у энэргетычным сэктары.

Мяркуецца, што ў першую чаргу будуць падтрымлівацца інвэстыцыі ў інфраструктуру паставак прыроднага газу, калектараў ды газасховішчаў. «Праз ажыцьцяўленьне стратэгічна важных праектаў мы можам пераламаць пуцінскі кантроль над Эўропай і спрыяць стварэньню працоўных месцаў у Злучаных Штатах», – напісаў Крыс Мэрфі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт