Logo Polskiego Radia
Print

У Грэцыі адбылося вялікае ДТЗ з удзелам нелегальных мігрантаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.10.2018 11:54
Мікрааўтобус, які ехаў у кірунку Салонікаў трапіў у лабавое сутыкненьне зь грузавіком, пасьля чаго чаго загарэўся.
pixabay.com/CC0

Грэцкая паліцыя паведаміла, што аўтамабільная аварыя адбылася на поўначы краіны. У выніку ДТЗ 11 чалавек загінула. Верагодна, ахвяры здарэньня былі нелегальнымі мігрантамі, які прыбылі ў Грэцыю зь тэрыторыі Турэччыны.

Аварыя адбылася раніцай 13 кастрычніка недалёка ад горада Каваля, што на паўночным усходзе Грэцыі. Мікрааўтобус, які ехаў у кірунку Салонікаў трапіў у лабавое сутыкненьне зь грузавіком, пасьля чаго чаго загарэўся.

Усе пасажыры мікрааўтобуса загінулі, у сваю чаргу кіроўца грузавіка быў дастаўлены ў бальніцу.

Грэцкія ўлады зьвяртаюць увагу на тое, што ў апошнія месяцы павялічылася колькасьць людзей, якія незаконна перасякаюць грэцка-турэцкую мяжу. Большасьць зь іх накіроўваецца ў Салонікі, там нелегальныя мігранты зьвяртаюцца ў паліцыю па рэгістрацыю ды па статус уцекача.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт