Logo Polskiego Radia
Print

Расмусэн пра Nord Stream 2: Гэта катастрофа для ўсяго Эўрапейскага Зьвязу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.10.2018 16:08
Былы кіраўнік NATO упэўнены, што праз будаўніцтва Nord Stream 2, Расея імкнецца «захаваць залежнасьць Нямеччыны ды Эўропы ад свайго газу.»
Былы генэральны сакратар NATO Андэрс Фог РасмусэнБылы генэральны сакратар NATO Андэрс Фог РасмусэнPAP/Radek Pietruszka

Расмусэн пра Nord Stream 2: Гэта катастрофа для ўсяго Эўрапейскага Зьвязу
Nord Stream 2, без сумневу, зьяўляецца геапалітычным праектам – катастрофай для ўсяго Эўрапейскага Зьвязу, – заявіў былы генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн – перадае інтэрнэт партал gazeta.prawna.pl. Таксама палітык адзначыў, што «у пытаньні салідарнай эўрапейскай энэргетычнай палітыкі Бэрлін павінен браць прыклад у Варшавы ».
Былы генэральны сакратар NATO ў інтэрвію, апублікаваным у сераду на партале Onet.pl, падкрэсьліў, што Эўрапейскі Зьвяз выдаткаваў больш за 5 мільярдаў эўра на дывэрсыфікацыю паставак газу, а таксама на ліквідацыю залежнасьці ад расейскага энэрганосьбіту. «Паўночная плынь 2, без сумневу, зьяўляецца геапалітычным праектам, я думаю, што гэта катастрофа для ўсяго Зьвязу».
Былы кіраўнік NATO упэўнены, што праз будаўніцтва Nord Stream 2, Расея імкнецца «захаваць залежнасьць Нямеччыны ды Эўропы ад свайго газу.» «У апошнія гады, гэты энэрганосьбіты сталі зброяй Масквы (...) Расея ведае, што гэты энэргетычны праект зможа ўбіць клін у эўрапейскае і трансатлянтычнае адзінства». – адзначыў былы генсек NATO Андэрс Фог Расмусэн.

Nord Stream 2, без сумневу, зьяўляецца геапалітычным праектам – катастрофай для ўсяго Эўрапейскага Зьвязу, – заявіў былы генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн – перадае інтэрнэт партал gazeta.prawna.pl. Таксама палітык адзначыў, што «у пытаньні салідарнай эўрапейскай энэргетычнай палітыкі Бэрлін павінен браць прыклад у Варшавы».

Былы генэральны сакратар NATO ў інтэрвію, апублікаваным у сераду на партале Onet.pl, падкрэсьліў, што Эўрапейскі Зьвяз выдаткаваў больш за 5 мільярдаў эўра на дывэрсыфікацыю паставак газу, а таксама на ліквідацыю залежнасьці ад расейскага энэрганосьбіту. «Паўночная плынь 2, без сумневу, зьяўляецца геапалітычным праектам, я думаю, што гэта катастрофа для ўсяго Зьвязу».

Былы кіраўнік NATO упэўнены, што праз будаўніцтва Nord Stream 2, Расея імкнецца «захаваць залежнасьць Нямеччыны ды Эўропы ад свайго газу.» «У апошнія гады, гэты энэрганосьбіты сталі зброяй Масквы (...) Расея ведае, што гэты энэргетычны праект зможа ўбіць клін у эўрапейскае і трансатлянтычнае адзінства». – адзначыў былы генсек NATO Андэрс Фог Расмусэн.

gazeta.prawna.pl/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт