Logo Polskiego Radia
Print

У Грузіі адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.10.2018 14:33
Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, другі тур галасаваньня адбудзецца да 2 сьнежня.
У Грузіі адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.У Грузіі адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.PAP/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE

У Грузіі адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў
Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, другі тур галасаваньня адбудзецца да 2 сьнежня.
Грузіны задаволены вынікамі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў. Яны падкрэсьліваюць, што на палітычнай сцэне краіны неабходныя зьмены.
У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Грузіі выйшлі кандыдатка кіроўнай праэўрапейскай партыі „Грузінская мара” Салімэ Зурабішвілі й кандыдат ад апазыцыйнай партыі „Сіла ў адзінстве” Грыгол Вашадзэ.
Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, што пасьля падліку 99,5% галасоў Зурабішвілі мае 38,6% галасоў, а Вашадзэ - 37,7%.
Паводле грузінаў выніку першага туру галасаваньня зьяўляецца адлюстраваньнем грамадзкіх настрояў.
Частка выбаршчыкаў кажа, што яны пайшлі на выбары, каб паказаць „чырвоную картку” кіруючай партыі „Грузінская мара”. Іншыя нагадваюць пра канфлікт з Расеяй і страту кантролю над сэпаратысцкімі рэгіёнамі Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі, а таксама прарасейскі характар кандыдаткі кіруючай партыі Салімэ Зурабішвілі.
Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, другі тур галасаваньня адбудзецца да 2 сьнежня.
аз

Грузіны задаволены вынікамі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў. Яны падкрэсьліваюць, што на палітычнай сцэне краіны неабходныя зьмены.

У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Грузіі выйшлі кандыдатка кіроўнай праэўрапейскай партыі „Грузінская мара” Салімэ Зурабішвілі й кандыдат ад апазыцыйнай партыі „Сіла ў адзінстве” Грыгол Вашадзэ.

Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, што пасьля падліку 99,5% галасоў Зурабішвілі мае 38,6% галасоў, а Вашадзэ - 37,7%.

Паводле грузінаў, вынік першага туру галасаваньня зьяўляецца адлюстраваньнем грамадзкіх настрояў.

Частка выбаршчыкаў кажа, што яны пайшлі на выбары, каб паказаць „чырвоную картку” кіруючай партыі „Грузінская мара”. Іншыя нагадваюць пра канфлікт з Расеяй і страту кантролю над сэпаратысцкімі рэгіёнамі Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі, а таксама прарасейскі характар кандыдаткі кіруючай партыі Салімэ Зурабішвілі.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, другі тур галасаваньня адбудзецца да 2 сьнежня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт