Logo Polskiego Radia
Print

ЗША правялі пасьпяховае выпрабаваньне кінэтычнага перахопніка SM-3 Block IIA

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2018 15:11
Пасьля ўкараненьня ўстаноўка павінна быць пастаўлена для аснашчэньня амэрыканскай базы ў Польшчы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗША правялі пасьпяховае выпрабаваньне кінэтычнага перахопніка SM-3 Block IIA
Амэрыка правяла пасьпяховае выпрабаваньне па перахопу варожай балістычнай ракеты з дапамогай кінэтычнага перахопніка Standard Missile-3 Block IIA (SM-3 Block IIA). Варта адзначыць, што кінэтычная баявая частка мае ўласны рухавік. Гэта другое ўдалае выпрабаваньне вышэй згаданай сыстэмы сярод чатырох праведзеных да гэтага часу.
Пасьля ўкараненьня такія ракеты павінны быць пастаўлены для аснашчэньня амэрыканскай базы ПРА ў Рэдзікове ў Польшчы.
Амэрыканцы ўдасканальваюць Standard Missile-3 Block IIA ў супрацы з Японіяй. Ракеты такога тыпу могуць запускацца з караблёў ці з берага.
Першае, пасьпяховае выпрабаваньне адбылося ў лютым 2017 году. Чарговыя дзьве спробы, у чэрвені 2017 і студзені 2018, закончыліся паразай. Апошняя параза азначала кошт на ўзроўні 130 мільёнаў даляраў.

Амэрыка правяла пасьпяховае выпрабаваньне па перахопу варожай балістычнай ракеты з дапамогай кінэтычнага перахопніка Standard Missile-3 Block IIA (SM-3 Block IIA). Варта адзначыць, што кінэтычная баявая частка мае ўласны рухавік. Гэта другое ўдалае выпрабаваньне вышэй згаданай сыстэмы сярод чатырох праведзеных да гэтага часу.

Пасьля ўкараненьня такія ракеты павінны быць пастаўлены для аснашчэньня амэрыканскай базы ПРА ў Рэдзікове ў Польшчы.

Амэрыканцы ўдасканальваюць Standard Missile-3 Block IIA ў супрацы з Японіяй. Ракеты такога тыпу могуць запускацца з караблёў ці з берага.

Першае, пасьпяховае выпрабаваньне адбылося ў лютым 2017 году. Чарговыя дзьве спробы, у чэрвені 2017 і студзені 2018, закончыліся паразай. Апошняя параза азначала кошт на ўзроўні 130 мільёнаў даляраў. Цяпер прайшла чацьвёртая спроба.

Дыяпазон Standard Missile-3 Block IIA – каля 2500 км. Гэтыя ўстаноўкі ЗША плянуе разьмясьціць у Польшчы, Японіі і Румыніі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт