Logo Polskiego Radia
Print

Пакістанская хрысьціянка Асія Бібі выйшла на волю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2018 14:11
Аднак месца актуальнага знаходжаньня 47-гадовай жанчыны – невядомае.
Пакістанскія палітыкі.Пакістанскія палітыкі.PAP/EPA/T. MUGHAL

Пакістанская хрысьціянка Асія Бібі выйшла на волю. Пра гэта паведаміў адвакат жанчыны, якую спачатку абвінавацілі ў блюзьнерстве й прысудзілі да сьмяротнага пакараньня, а пазьней апраўдалі. Тым ня менш жыцьцё хрысьціянкі надалей знаходзіцца пад пагрозай, паколькі пакістанскія ісламісты патрабуюць ейнай сьмерці.

Паводле адваката, які зьбег з Пакістана й цяпер знаходзіцца ў Нідэрляндах, пасьля васьмі гадоў у камэры сьмяротнікаў Асія выйшла на волю з турмы ў горадзе Мултан. Аднак месца актуальнага знаходжаньня 47-гадовай жанчыны – невядомае.

Першапачаткова СМІ паведамілі пра тое, што яна знаходзіцца на борце самалёта. Цяпер пакістанскія ўлады запэўніваюць, што жанчына знаходзіцца на тэрыторыі Пакістану.

Некалькі дзён таму муж Асіі Бібі заклікаў заходнія краін даць сям’іі палітычны прытулак. У абарону жанчыны заступаліся міжнародныя арганізацыі, а таксама Папа рымскі Францішак.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт