Logo Polskiego Radia
Print

Міністар абароны Польшчы пачынае чарговы візыт у ЗША

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.11.2018 13:23
У графік цяперашняга візыту міністра ўваходзіць сустрэча з кіраўніком абароннага ведамства ЗША.
PAP/Radek Pietruszka

Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак пачынае чарговы візыт у ЗША
Гэта пяты візыт міністра ў Вашынгтоне. У ходзе папярэдніх візытаў Марыюш Блашчак двухразова сустракаўся з дарадцам прэзыдэнта Дональда Трампа па справах нацыянальнай бясьпекі Джонам Болтанам, быў у складзе суправаджальнай дэлегацыі прэзыдэнта Анджэя Дуды падчас яго візыту ў ЗША.
У графік цяперашняга візыту міністра ўваходзіць сустрэча з кіраўніком абароннага ведамства ЗША, генэралам Джэймсам Мацісам. «Тэматыка сустрэч будзе тая ж самая, гэта значыць "Форт Трамп" у Польшчы і ўсё, што зьвязана з падрыхтоўкай рэалізацыі гэтага праекта», - заявіў міністар Блашчак падчас папярэдняга візыту ў ЗША два тыдні таму.
Кіраўнік польскага абароннага ведамства таксама прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях у гонар 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы, на якіх ён будзе ганаровым госьцем.

Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак пачынае чарговы візыт у ЗШАГэта пяты візыт міністра ў Вашынгтоне. У ходзе папярэдніх візытаў Марыюш Блашчак двухразова сустракаўся з дарадцам прэзыдэнта Дональда Трампа па справах нацыянальнай бясьпекі Джонам Болтанам, быў у складзе суправаджальнай дэлегацыі прэзыдэнта Анджэя Дуды падчас яго візыту ў ЗША.

У графік цяперашняга візыту міністра ўваходзіць сустрэча з кіраўніком абароннага ведамства ЗША, генэралам Джэймсам Мацісам. «Тэматыка сустрэч будзе тая ж самая, гэта значыць «Форт Трамп» у Польшчы і ўсё, што зьвязана з падрыхтоўкай рэалізацыі гэтага праекта», - заявіў міністар Блашчак падчас папярэдняга візыту ў ЗША два тыдні таму.

Кіраўнік польскага абароннага ведамства таксама прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях у гонар 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы, на якіх ён будзе ганаровым госьцем.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт