Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейская і амэрыканская прэм'ера польскага фільму «Дывізія 303».

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.11.2018 17:02
У Нарвэгіі стужка займае 8 месца сярод самых папулярных фільмаў. Некалькі дзён таму адбылася гучная прэм’ера ў Лёндане.
Прэм'ера фільму ў Лёндане. Прэм'ера фільму ў Лёндане. фота: MICHAŁ RATYŃSKI/MSZ/Амбасада Польшчы ў Лёндане

Польскі фільм «Дывізія 303. Праўдзівая гісторыя» («Dywizjon 303. Historia Prawdziwa») паказваюць у ЗША, Канадзе і цэлай Эўропе. У Нарвэгіі стужка займае 8 месца сярод самых папулярных фільмаў. Некалькі дзён таму адбылася гучная прэм’ера ў Лёндане.
На прэм’еры ў брытанскай сталіцы былі прысутныя прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасьці, вэтэраны, сем’і пілётаў і апошні жывы пілёт Дывізіі 300 – Ян Стангрыцюк-Блэк. Гасьцей прэм’еры прывітаў амбасадар Польшчы ў Вялікабрытаніі Акрады Жэгоцкі.
Прэм’ера польскага фільму адбылася ў кінатэатры, у якім прэм’еры мелі, між іншым, «Зорныя войны» і «Дункерк».

Польскі фільм «Дывізія 303. Праўдзівая гісторыя» («Dywizjon 303. Historia Prawdziwa») паказваюць у ЗША, Канадзе і цэлай Эўропе. У Нарвэгіі стужка займае 8 месца сярод самых папулярных фільмаў. Некалькі дзён таму адбылася гучная прэм’ера ў Лёндане.

На прэм’еры ў брытанскай сталіцы былі прысутныя прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасьці, вэтэраны, сем’і пілётаў і апошні жывы пілёт Дывізіі 303 – Ян Стангрыцюк-Блэк. Гасьцей прэм’еры прывітаў амбасадар Польшчы ў Вялікабрытаніі Акрадый Жэгоцкі.

Прэм’ера польскага фільму адбылася ў кінатэатры IMAX, у якім прэм’еры мелі, між іншым, “Зорныя войны” і “Дункерк”.

“Дывізія 303. Праўдзівая гісторыя” расказвае незвычайную гісторыю найбольш эфэктыўнай эскадрылі Каралеўскіх паветраных сіл (RAF). Фільм узьнік на аснове раману Аркадыя Фідлера “Дывізія 303”, які апісвае ўклад польскіх пілётаў з дывізіі ў абарону Вялікабрытаніі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт