Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія можа пакінуць ЭЗ толькі ў 2022 годзе

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 20.11.2018 13:15
Прапаноўваецца падоўжыць пераходны пэрыяд па выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ да канца 2022 года.
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза МэйПрэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза МэйФота: EPA/ANDY RAIN

На сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ у Брусэлі 19 лістапада быў адобраны дагавор аб брэксыце. Цяпер працягваецца работа над дэклярацыяй аб будучых адносінах паміж Эўрапейскім зьвязам і Вялікабрытаніяй і пераходным пэрыядзе.

25 лістапада дагавор аб брэксыце павінны падпісаць лідары краін ЭЗ на саміце ў Брусэлі.

Галоўны перагаворшчык па брэксыце Мішэль Барні адзначыў, што дагавор справядлівы і выключыў магчымыя зьмены ў ім. Ён таксама дадаў, што дыскусія аб пераходным пэрыядзе працягваецца. Цяпер прапаноўваецца, каб пераходны пэрыяд працягваўся да канца 2022 года. Да гэтага часу Вялікабрытанія павінна жыць паводле норм ЭЗ і рабіць узносы ў сумесны бюджэт.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт