Logo Polskiego Radia
Print

Газаправод, які злучае Расею й Турцыю запусьцяць у 2020 годзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.11.2018 14:07
СМІ: Труба будзе пракладзеная па тэрыторыі Балгарыі, Сэрбіі, Вугоршчыны й Славаччыны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Газаправод, які злучае Расею й Турцыю запусьцяць у 2020 годзе
СМІ: Труба будзе пракладзеная па тэрыторыі Балгарыі, Сэрбіі, Вугоршчыны й Славаччыны.
Турэцкі газаправод будзе пракладзены па тэрыторыі Балгарыі, Сэрбіі, Вугоршчыны й Славаччыны, паведаміў „Коммерсантъ”. Расейская газэта спасылаецца на дакумэнты, паводле якіх згаданыя краіны ўжо рэзэрвуюць прапускную здольнасьць расейскай трубы.
У панядзелак канцэрн „Газпром” завяршыў будаўніцтва марской часткі трубаправода з Расеі ў Турэччыны.
Паводле газэты, новы трубаправод будзе ўведзены ў эксплёатацыю на пачатку 2020 году. Праз год, газ пачнуць атрымліваць вугорцы, а ў 2022 годзе - славакі. Расейскай інвэстыцыяй плянуюць скарыстацца таксама аўстрыйцы. Дзьве трубы Турэцкага газаправоду, пракладзеныя па дне Чорнага мора, будуць прапускаць у агульнай складанасьці больш за 30 мільярдаў кубамэтраў паліва ў год.
На думку незалежных экспэртаў, пасьля поўнага запуску трубаправода, Расея, хутчэй за ўсё, спыніць транзыт газу праз Украіну.
Меркаваньнем эўрапейскіх экспэртаў Турэцкі газаправод падобным чынам, як Nord Stream 2 узмоцніць манаполію канцэрну „Газпром”, пагражаючы энэргетычнай бяспецы Эўропы.
аз

Турэцкі газаправод будзе пракладзены па тэрыторыі Балгарыі, Сэрбіі, Вугоршчыны й Славаччыны, паведаміў „Коммерсантъ”. Расейская газэта спасылаецца на дакумэнты, паводле якіх згаданыя краіны ўжо рэзэрвуюць прапускную здольнасьць расейскай трубы.

У панядзелак канцэрн „Газпром” завяршыў будаўніцтва марской часткі трубаправода з Расеі ў Турэччыны.

Паводле газэты, новы трубаправод будзе ўведзены ў эксплёатацыю на пачатку 2020 году. Праз год, газ пачнуць атрымліваць вугорцы, а ў 2022 годзе - славакі. Расейскай інвэстыцыяй плянуюць скарыстацца таксама аўстрыйцы. Дзьве трубы Турэцкага газаправоду, пракладзеныя па дне Чорнага мора, будуць прапускаць у агульнай складанасьці больш за 30 мільярдаў кубамэтраў паліва ў год.

На думку незалежных экспэртаў, пасьля поўнага запуску трубаправода, Расея, хутчэй за ўсё, спыніць транзыт газу праз Украіну.

Меркаваньнем эўрапейскіх экспэртаў Турэцкі газаправод падобным чынам, як Nord Stream 2 узмоцніць манаполію канцэрну „Газпром”, пагражаючы энэргетычнай бясьпецы Эўропы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт