Logo Polskiego Radia
Print

"Расейскую лісіцу не ўпусьцілі ў куратнік Інтэрполу"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.11.2018 14:39
Расейца на чале Інтэрполу не хацелі бачыць краіны Прыбалтыкі і Ўкраіна.
Выбралі новага начальніка Інтэрполу.Выбралі новага начальніка Інтэрполу.By Massimiliano Mariani - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2970998

Кіраўніком Інтэрполу быў абраны не генэрал расейскай паліцыі Аляксандр Пракапчук, а Кім Чэн Ян з паўднёвай Карэі – прыгадвае «Gazeta Wyborcza» у артыкуле пад загалоўкам «Не ўпусьцілі расейскай лісы ў куратнік». Гэта вялізная страта для Крамля, які разьлічваў, што атрымае выдатны інструмэнт для расправы з апанэнтамі.

Крэсла галавы сусьветнай крымінальнай паліцыі апусьцела, калі яе старшыня кітаец Мэн Хунгвэй паехаў на радзіму, дзе яго нечакана арыштавалі за хабарніцтва. Кандыдатаў на яго пераемніка было двое – вэтэран паўднёвакарэйскай паліцыі і расеец, які дагэтуль быў намесьнікам дырэктара. Пракапчук быў рашучым фаварытам, і расейскія СМІ паўтаралі: «наш пераможа». Аднак расейца на чале Інтэрполу не хацелі бачыць краіны Прыбалтыкі і Ўкраіна. Яны прыгразілі, што калі расеец стане дырэктарам, яны выйдуць з арганізацыі. Супраць Пракапчука салідарна выступілі таксама вядомыя расейскія праваабаронцы. Яны адзначалі, што Расея парушае правілы Інтэрполу, паколькі карыстаецца гэтак званым «чырвоным паведамленьнем» дзеля затрыманьня людзей, якія пакінулі краіну, каб пазьбегнуць палітычных рэпрэсій. Гэта паказвае, чым на самой справе кіруецца Расея, – заяўлялі праваабаронцы. Супраць Пракапчука востра выступілі таксама сэнатары ЗША, як рэспубліканцы, так і дэмакраты.

Вынікі выбараў галавы Інтэрполу з задавальненьнем былі ўспрынятыя між іншым у Кіеве ды Лёндане. А ў Маскве іх тлумачаць, як звычайна ў такіх выпадках, варожай дзейнасьцю ворагаў Крамля. Намесьнік кіраўніка замежнай камісіі Думы Андрэй Клімаў заявіў, што Пракапчук прайграў, паколькі ў справу былі замешаныя амэрыканцы.

Карэец быў абраны на двухгадовы тэрмін паўнамоцтваў, а не на чатыры гады. У сваю чаргу за штодзённай працай Інтэрполу сочыць генэральны сакратар арганізацыі немец Юрген Сток.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт