Logo Polskiego Radia
Print

Украіна ўводзіць абмежаваньні на ўезд грамадзян Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.11.2018 19:08
У кіеўскіх аэрапортах з 26 лістапада памежнікі па розных прычынах адмовілі 75 расейцам ва ўезьдзе на тэрыторыю Ўкраіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарjuliaorige/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна ўводзіць абмежаваньні на ўезд грамадзян Расеі
Памежная служба Ўкраіны ўводзіць абмежаваньні на ўезд грамадзян Расейскай Фэдэрацыі. Яны зьвязаныя з уведзеным ва Ўкраіне ваенным становішчам, паведамляе з Кіева карэспандэнт Польскага радыё.
У кіеўскіх аэрапортах з 26 лістапада памежнікі па розных прычынах адмовілі 75 расейцам ва ўезьдзе на тэрыторыю Ўкраіны. Як тлумачыць памежная служба, падставай для адмовы можа быць адсутнасьць усіх неабходных дакумэнтаў або недакладная мэта падарожжа.
У сваю чаргу беларускія СМІ паведамляюць, што за апошнія суткі ўкраінскія памежнікі выслалі назад на тэрыторыю Беларусі 50 грамадзян Расеі, якія падарожнічалі зь Менска ў Кіеў.
У 2015 годзе Кіеў увёў забарону на авіязносіны з Расеяй, таму цяпер пасажыры з Расеі ва Ўкраіну лётаюць пераважна транзытам празь Менск.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт