Logo Polskiego Radia
Print

Пратэстоўцы разграмілі цэнтар францускай сталіцы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.12.2018 13:46
Хуліганы ахвотна нападалі на аддзяленьні банкаў, фэшэнэбэльныя крамы і гатэлі – сымбалі капіталізму.
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT

«Gazeta Wyborcza» апісвае падзеі ў Парыжы. Хуліганы разграмілі цэнтар францускай сталіцы ў суботу. Пратэст прыхільнікаў так званага «руху жоўтых камізэлек» пачаўся блякадай дарог, гандлёвых цэнтраў, НПЗ і аўтазаправачных станцый. Прычына – павышэньне акцызу на бэнзін. Цяпер патрабаваньняў больш, паявіўся нават пастулят роспуску парлямэнту. У руху няма структур, праграмы ды лідараў, таму ўраду цяжка весьці перамовы з пратэстуючымі.

У францускіх СМІ шмат гаворыцца пра магчымасьць увядзеньня надзвычайнага становішча. Тады войска магло б прыйсьці на дапамогу паліцыі, якая не спраўляецца з хваляваньнямі. Учора на нарадзе сустрэліся між іншым прэзыдэнт, прэм’ер-міністар, міністар унутраных спраў. Невядома, да якой высновы прыйшлі высокапастаўленыя палітыкі. Французы перакананыя, што ўрад ня можа дазволіць чацьвёртай «чорнай суботы» у сталіцы. На працягу трох дзён масавых хваляваньняў было паранена 263 асобы. Паліцыянты кажуць, што ніколі раней яны не сустрэліся з такой агрэсіяй, як у апошнюю суботу. Было спалена 55 аўтамабіляў. Хуліганы ахвотна нападалі на аддзяленьні банкаў, фэшэнэбэльныя крамы і гатэлі – сымбалі капіталізму. Тым часам апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што каля 70-80% францускага грамадзтва падтрымлівае «рух жоўтых камізэлек».

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт