Logo Polskiego Radia
Print

У выніку пратэстаў Францыя прыпыніла рост цэн на паліва

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.12.2018 14:07
Эканамісты папярэджваюць, што пратэсты «жоўтых камізэлек» для эканомікі могуць азначаць страты нават у мільярдах эўра.
PAP/EPA/YOAN VALAT

У выніку пратэстаў Францыя спыніла рост цэн на паліва
Прэм’ер Францыі Эдуард Філіп агучыў мэмарандум на плянаванае з 1 студзеня павышэньне акцызы на паліва, каб супакоіць удзельнікаў пратэсту гэтак званых «жоўтых камізэлек». Рашэньне прынятае ўчора вечарам у Елісейскім палацы.
Пратэсты, якія распачаліся 17 лістапада, працягваюцца безупынна. Гэтак званыя «жоўтыя камізэлькі» выступаюць, між іншым, супраць павышэньня акцызы на паліва і росту коштаў жыцьця.
Учора ля француска-гішпанскай мяжы ў выніку блякіроўкі ўтварыўся 19-кілямэтровы корак з 3-4 тысяч аўтамабіляў.
У цэлай краіне адбываюцца розныя блякіроўкі складоў паліва. Некаторыя з блякадаў крытыкуюць самыя ж удзельнікі пратэсту. У выніку ўмяшальніцтва службаў бясьпекі некаторыя блякады былі спыненыя.
У суботу дэманстрацыі ў Парыжы пераўтварыліся ў беспарадкі і акты вандалізму. Паводле ўладаў гораду, шкоды, нанесеныя ўдзельнікамі пратэсту, склалі 3-4 мільёны эўра. Эканамісты папярэджваюць, што пратэсты «жоўтых камізэлек» могуць прынесьці страты для эканомікі нават у мільярдах эўра.

Прэм’ер Францыі Эдуард Філіп агучыў мэмарандум на плянаванае з 1 студзеня павышэньне акцызы на паліва, каб супакоіць удзельнікаў пратэсту гэтак званых «жоўтых камізэлек». Рашэньне прынятае ўчора вечарам у Елісейскім палацы. Парыж прыпыніў увядзеньне акцызы на шэсьць месяцаў.

Пратэсты, якія распачаліся 17 лістапада, працягваюцца безупынна. Гэтак званыя «жоўтыя камізэлькі» выступаюць, між іншым, супраць павышэньня акцызы на паліва і росту коштаў жыцьця.

Учора ля француска-гішпанскай мяжы ў выніку блякіроўкі ўтварыўся 19-кілямэтровы корак з 3-4 тысяч аўтамабіляў.

У цэлай краіне адбываюцца розныя блякіроўкі складоў паліва. Некаторыя з блякадаў крытыкуюць самыя ж удзельнікі пратэсту. У выніку ўмяшальніцтва службаў бясьпекі некаторыя блякады былі спыненыя.

У суботу дэманстрацыі ў Парыжы пераўтварыліся ў беспарадкі і акты вандалізму. Паводле ўладаў гораду, шкоды, нанесеныя ўдзельнікамі пратэсту, склалі 3-4 мільёны эўра. Эканамісты папярэджваюць, што пратэсты «жоўтых камізэлек» для эканомікі могуць азначаць страты нават мільярдаў эўра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт