Logo Polskiego Radia
Print

Прафэсар Пэкінскага ўнівэрсытэту замежных моваў атрымаў мэдаль Gloria Artis

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.12.2018 11:28
Узнагароду прызнае польскае Міністэрства культуры асобам, якія асаблівым чынам прычыніліся да папулярызацыі польскай культуры.
By Wulfstan - http://pl.wikipedia.org/wiki/Plik:Gloria-artis.jpg, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7768531

Дэкан найстарэйшага Факультэту паляністыкі ў Пэкінскім унівэрсытэце замежных моваў, прафэсар Джао Ганг атрымаў мэдаль Gloria Artis. Узнагароду прызнае польскае Міністэрства культуры асобам, якія асаблівым чынам прычыніліся да папулярызацыі польскай культуры. Прафэсар Ганг зьяўляецца выбітным перакладчыкам польскай літаратуры ў Кітаі.
Уручэньне прэстыжнай узнагароды адбылося падчас «Сэмінару Гэрбэрта», на якім прэзэнтаваліся вершы Зьбігнева Гэрбэрта ў перакладзе ляўрэата Gloria Artis. У бліжэйшым часе ўпершыню ў Кітаі будзе выдадзены зборнік вершаў Гэрбэрта на кітайскай мове.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт