Logo Polskiego Radia
Print

Кіеў раіць Эўразьвязу некалькі тыпаў санкцый супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.12.2018 17:00
«Я прапанаваў сваім калегам некалькі тыпаў санкцый (...) і пачуў папярэднюю падтрымку...».
youtube.com/screen

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін прапанаваў эўрапейскім партнэрам некалькі тыпаў санкцый супраць Расеі з-за інцыдэнту ў Керчанскім праліве. Пра гэта ён паведаміў у панядзелак, 10 сьнежня, пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў Эўразьвязу ў Брусэлі, перадае Інтэрфакс-Украіна.

«Я прапанаваў сваім калегам некалькі тыпаў санкцый. Пра ўсе казаць сьвядома не буду. Пачынаючы з пэрсанальных санкцый супраць тых, хто прымаў удзел у актах агрэсіі супраць Украіны, але таксама й абмежаваньне магчымасьці расейскіх азоўскіх партоў... Я пачуў папярэднюю падтрымку такіх санкцый», – сказаў Клімкін.

Міністар таксама дадаў, што рашэньне адносна ўвядзеньня санкцый супраць Расеі патрабуе дэталёвага аналізу.

«Нам патрэбныя два тыпу мер. Санкцыі, якія б адчула Расея. І над гэтымі санкцыямі будзем працаваць... Другое – гэта дапамога ўкраінскаму Данбасу і ўкраінскаму поўдню», – растлумачыў міністар, дадаўшы, што гаворка можа ісьці аб удзеле ЭЗ у фінансаваньні інфраструктурных праектаў на ўсходзе й поўдні Ўкраіны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт