Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Чад зацікаўлены ваенна-эканамічным супрацоўніцтвам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2018 16:49
У сталіцы Рэспублікі Чад Нджамэне з учарашняга дня знаходзіцца польская дэлегацыя.
АфрыкaАфрыкaPhoto: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча й Чад зацікаўлены ваенна-эканамічным супрацоўніцтвам
У сталіцы Рэспублікі Чад, Нджамэне з учарашняга дня знаходзіцца польская дэлегацыя.
Польшча й Рэспубліка Чад зацікаўлены ў разьвіцьці ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва. У Нджамэне з учарашняга дня знаходзіцца польская дэлегацыя, якую ачольваюць намесьнік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Мацей Лянг (Maciej Lang) і намесьнік міністра нацыянальнай абароны Томаш Шаткоўскі (Tomasz Szatkowski).
Учора польская дэлегацыя перадала тамтэйшай арміі 900 тысяч патронаў. Віцэ-міністар Томаш Шаткоўскі паясьніў, што іх атрымаюць падразьдзяленьні па барацьбе з тэрарызмам.
Бакі размаўлялі таксама пра разьвіцьцё ваеннага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Чадам.
Міністар Шаткоўскі запрасіў прадстаўнікоў Міністэрства абароны Рэспублікі Чад наведаць Польшчу, а тамтэйшыя кампаніі – удзельнічаць у выставе абароннай прамысловасьці, якая традыцыйна ў верасьня адбываецца ў горадзе Кельцэ (Kielce).
Польская дэлегацыя сустрэлася таксама з прэзыдэнтам дзяржавы й прадстаўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі.
Нагадаем, улады Рэспублікі Чад каардынуюць у гэтай частцы Афрыкі дзеяньні гэтак званых Аб'яднаных сілаў G5 Sahel, то бок рэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне палітыкі разьвіцьця й бясьпекі ў Заходняй Афрыцы. Падразьдзяленьні займаюцца барацьбой зь ісламскімі экстрэмістамі й арганізаванымі злачыннымі групамі.
аз

Польшча й Рэспубліка Чад зацікаўлены ў разьвіцьці ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва. У Нджамэне з учарашняга дня знаходзіцца польская дэлегацыя, якую ачольваюць намесьнік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Мацей Лянг (Maciej Lang) і намесьнік міністра нацыянальнай абароны Томаш Шаткоўскі (Tomasz Szatkowski).

Учора польская дэлегацыя перадала тамтэйшай арміі 900 тысяч патронаў. Віцэ-міністар Томаш Шаткоўскі паясьніў, што іх атрымаюць падразьдзяленьні па барацьбе з тэрарызмам.

Бакі размаўлялі таксама пра разьвіцьцё ваеннага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Чадам.

Міністар Шаткоўскі запрасіў прадстаўнікоў Міністэрства абароны Рэспублікі Чад наведаць Польшчу, а тамтэйшыя кампаніі – удзельнічаць у выставе абароннай прамысловасьці, якая традыцыйна ў верасьнi адбываецца ў горадзе Кельцэ (Kielce).

Польская дэлегацыя сустрэлася таксама з прэзыдэнтам дзяржавы й прадстаўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Нагадаем, улады Рэспублікі Чад каардынуюць у гэтай частцы Афрыкі дзеяньні гэтак званых Аб'яднаных сілаў G5 Sahel, то бок рэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне палітыкі разьвіцьця й бясьпекі ў Заходняй Афрыцы. Падразьдзяленьні займаюцца барацьбой зь ісламскімі экстрэмістамі й арганізаванымі злачыннымі групамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт